Затрыманых на спектаклі «Белы трусік, Чырвоны трусік» гледачоў караюць суткамі



Затрыманых на спектаклі «Белы трусік, Чырвоны трусік» гледачоў караюць 15-сутачнымі арыштамі. 17 чэрвеня справы гледачоў спектакля разглядзелі ў судзе Цэнтральнага раёна.  Справы 34-гадовага  Мікіты Раманкіна і 25-гадовай Аліі Саед разглядзеў суддзя Аляксандр Петраш. Ён арыштаваў абодвух на 15 сутак кожнага.Справу 48-гадовай Святланы Мяшчанінавай разглядаў суддзя  Дзмітрый Карсюк. Ён пакараў жанчыну  15-суткавым арыштам. Чакаецца суд над яшчэ адным затрыманым.

16 чэрвеня ў Чырвоным Дворыку павінна была адбыцца прэм’ера спектаклюя «Белы трусік, Чырвоны трусік». Праз некалькі хвілінаў туды прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі каля васьмі гледачоў і сяброўку Каардынацыйнай Рады Аксану Зарэцкую, якая арганізавала прагляд спектакля. Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе на ўсіх склалі пратаколы за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Увечары чатырох жанчын, у якіх ёсць непаўнагадовыя дзеці, выпусцілі з пратаколамі да суда, а астатніх перавялі на Акрэсціна.

Беларускае Радыё Рацыя