”Зацьменне” Наталлі Клімовіч
Гарадзенская мастачка Наталля Клімовіч прадставіла ў арт-галерэі “Крыга” больш за дзясятак сваіх працаў, якія маюць агульную назву ”Зацьменне”.
Сонца і месяц з даўніх часоў мелі для чалавека сакральны сэнс. Моц гэтых аб’ектаў лічылася надзвычайнай – даваць і забіраць жыццё. Час зацьмення мог стаць лёсавызначальным. Расказвае аўтарка:
– Выстава канешне ж не пра астраномію, а пра стасункі і ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Таму гэта такая аналогія з зацьменнем, што адбываецца з чалавекам у гэты час. Для мяне гэтая выстава новая яшчэ і тым, што я займаюся графікай і жывапісам вялікага памеру. А тут маленькі, камерны памер.
На сустрэчу з аўтаркай прыйшлі яе старэйшыя калегі- мастакі, сябры Наталлі і зацікаўленыя гарадзенцы. Сустрэча стварала ўражанне невялікага сямейнага свята.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава