Зацверджана канчатковая мадэль помніка Гедыміну ў Лідзе
27 траўня Рэспубліканскі манументальны савет адзінагалосна зацвердзіў канчатковую мадэль помніка Гедыміну ў рэальную велічыню. Ён на фота, зроблены з гліны.
Цяпер з гэтай мадэлі Скульптурны камбінат вырабіць формы для адліўкі помніка ў бронзе.
Таксама на фінальнай стадыі знаходзяцца працы па вырабе пастамента, які будзе абліцаваны гранітам у колер замка. На пастаменце размесцяць надпіс “Гедымін” і герб “Калюмны”.
Урачыстае адкрыццё помніка і другой вежы Лідскага замка адбудзецца ў Дзень горада — 7 верасня 2019-га года.
У гэты ж дзень у горадзе будзе адбывацца фестываль Lidbeer-2019. А ў 2020-м годзе Ліда стане культурнай сталіцай Беларусі.