Завершана выданне «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі»
Чатырохтомны «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» прэзентуюць 21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Больш за дзесяць гадоў спатрэбілася гісторыкам і картографам, каб стварыць першае падобнае выданне ў краіне.
Атлас адлюстроўвае ваенна-палітычныя падзеі, адміністрацыйныя пераўтварэнні, сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. Усяго ў атласе змешчана больш за 400 карт. Выкананне картаграфічных работ і іх фінансаванне ажыццявіла «Белкартаграфія» з Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Змест карт склалі матэрыялы, падрыхтаваныя вучонымі з розных інстытутаў НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта, Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі ды іншых устаноў.
Аб’ём 4-га тома атласа 272 старонкі. Яго карты даюць уяўленне пра няпросты шляху станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагодздзі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sputnik.by