Завяршаецца найбуйнейшы распродаж ад ARCHE
Завяршаецца найбуйнейшы распродаж ад ARCHE. Рэдакцыя часопіса зладзіла традыцыйны велікодны распродаж, на які сёлета выставілі рэкордную колькасць выданняў – больш за сотню.
Тэматыка самая разнастайная, а ў электронным выглядзе прапануюцца рэдкія і папулярныя выданні, папяровыя наклады якіх ужо скончыліся. Акцыя завершыцца 22 красавіка.
Як кажа прадстаўнік ARCHE – Аляксандр Пашкевіч, замовы таксама прымаюцца з замежжа:
– Калі да нас нехта напіша і папросіць, то разглядаем магчымасць высылкі кнігі, таму варта пісаць і дамаўляцца. Таксама ў нашым выдавецтве Arche.by можна набыць электронныя выданні. Можна аплаціць замову з-за мяжы і напрацягу дня мы дасылаем гэту электронную версію. Многія замежнікі карыстаюцца гэтай магчымасцю, бо гэта зручна і танна.
Большасць выданняў падчас распродажу прапануецца з адчувальнымі зніжкамі – да 65-ці працэнтаў. Некаторыя кнігі і часопісы былі выстаўленыя на акцыю ўпершыню.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя