Завяршальная сустрэча з намінантамі на прэмію Гедройца



На завяршальнай сустрэчы вылучэнцаў на атрыманне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, што адбылася ў сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ», гутарка ішла не толькі пра літаратуру. Гаворыць адзін з намінантаў Валеры Гапееў:

З таго асяродка, у якім мы зараз знаходзімся, мы ніколі не зможам вылучыць кагосьці надта разумнейшага за нас, хто нас павядзе. Мы ўсё адно пойдзем туды, куды самі хацелі ісці. Той, хто нас павінен весці, ён павінен быць вышэй. Адмыслова выхаваны намі для гэтай місіі, як некалі выхоўвалі каралёў. Гэта спецыяльная адукацыя, спецыяльныя веды, спецыяльны асяродак. Гэта мая думка ў гэтым рамане. Я катэгарычна супраць таго, што як некалі казаў Ленін, кожная кухарка можа кіраваць краінай.

Сярод іншых намінантаў з кароткага спісу на атрыманне прэміі імя ўраджэнца Менску Ежы Гедройца на сустрэчы з чытачамі былі Зміцер Бартосік і Аляксей Талстоў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: Алена Вільтоўская