Збор заявак на секцыі IX Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый і панэляў у межах IX Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 1-3 кастрычніка 2021 года ў Коўне (Літва).
Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці вузкаспецыялізаванымі.
Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі могуць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.
Для падачы заяўкі да 1 красавіка 2021 года неабходна запоўніць форму:
https://palityka.wufoo.com/forms/call-for-panels-2021/.
Глядзіце прыклады назваў панэляў у праграмах Кангрэса 2019 года: http://icbs.palityka.org/lt/news-lt/pragrama-kangresa-2019-abnaulyaetstsa/
Больш інфармацыі вы знойдзеце ў далучаных файлах (па-беларуску і па-ангельску).
Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту [email protected]