Зборнік вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе прэзентаваны ў Іспаніі



Зборнік вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе прэзентаваны ў Іспаніі, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў гэтай краіне. Кніга класіка беларускай літаратуры „Згукі маёй Бацькаўшчыны” на іспанскай мове была выдадзена пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі.

Прэзентацыя адбылася на літаратурна-паэтычнай вечарыне, прысвечанай творчасці беларускага паэта, у ганаровым консульстве Беларусі ў горадзе Алікантэ. На творчай вечарыне, арганізаванай прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Іспаніі, прагучалі такія творы Максіма Багдановіча, як „Санет”, „Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы”, „Слуцкія ткачыхі”, „Зорка Венера” і іншыя. У мерапрыемстве ў тым ліку прынялі ўдзел беларусы, якія пражываюць у Іспаніі, дыпламаты і мясцовыя жыхары. Прадстаўнікі беларускай дыяспары перадалі ў дар пасольству карціну вядомага гомельскага мастака Сяргея Радчанкі.

belta.by