Зборнік вершаў паэта са Шчучына



У гарадзенскім выдавецтве “ЮтСаПрынт” выйшаў зборнік вершаў паэта са Шчучына Рычарда Бялячыца “На вейках траў”.

Рычард Бялячыц – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса, сваю новую кнігу прысвяціў маленству, каханню, людскім узаемаадносінам, а таксама гістоыі Бацькаўшчыны. З цікавасцю чытаюцца вершы на гістарычную тэматыку “Радзіма”, “Чырвоны замак”, “Я не адзін”, “Тызенгаўзы”, “Вяртанне да Літоўкі” і многія іншыя. Трэба быць сапраўдным паэтам, каб напісаць такія радкі:

Ты – князь,

Я – пажыццёвы селянін,

А зорка пад сабой адна вадзіла.

І падаў снег, і дождж ішоў адзін,

І на дваіх была адна Радзіма…

У зборніку “На вейках траў” Рычард Бялячыц змясціў і сваю аўтабіяграфічную паэму “Гронкі жыцця”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя