Зборны партрэт Гародні можна ўбачыць у галерэі “У Майстра”
Фотавыстава “Гарадзенцы” адкрылася ў гарадзенскай галерэі “У Майстра”. “Гарадзенцы” – гэта 801 здымак жыхароў горада, якіх напрацягу двух тыдняў фатаграфавалі маладыя фатографы Руслан Хілімончык, Максім Шыркоў і Андрэй Алёшын.
Ідэя майстроў фота была ў тым, каб паказаць зрэз жыхароў горада. Удзельнікам праекта мог стаць кожны гарадзенец, які прыйшоў бы сфатаграфавацца ў галерэю.
Аб праекце распавёў Андрэй Алёшын:
– Людзі ўсе добрыя, людзі ўсе аднолькавыя былі ў плане настрою. Большасць усміхаецца, відавочна большасць збіралася прыйсці, таму прыходзілі ў добрым настроі, ці гэта агульны настрой, які пануе ў Гародні. Намаўляць нікога не даводзілася, ну можа часамі, калі муж з жонкай, то муж быў не вельмі ахвотны, але гэта былі адзінкі. Як звычайна не ўсе мужчыны любяць фатаграфавацца.
Для фатографаў гэта быў першы падобны праект у Беларусі. Фотавыставу можна наведаць напрацягу двух тыдняў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня