Зэльвенскія паэты пішуць гімны свайму раёну



Зэльвенская цэнтральная раённая бібліятэка выпусціла ў свет два зборнікі вершаў мясцовых літаратараў.

У зборнік “Цуды Зэльвы” увайшлі лепшыя вершы паэтаў Зэльвеншчыны, прысвечаныя прыродным і рукатворным цудам Зэльвенскага раёна. Гэта вершы, прысвечаныя Сынковіцкай царкве, касцёлу ў вёсцы Крамяніца,  Дзярэчынскаму і Зэльвенскаму касцёлам, сядзібнаму дому Белянковай, што ў вёсцы Аляксандраўшчына, і іншыя.

А зборнік “Зэльва – радасці крыніца” склалі вершаваныя тэксты гімна Зэльвы, якія былі дасланыя на конкурс па стварэнню гімна Зэльвы. Гэты конкурс аб’яўляў Зэльвенскі райвыканкам. Але пры падвядзенні вынікаў тэкст “Зэльва – радасці крыніца” на словы Ганаровага грамадзяніна Зэльвы паэта Уладзіміра Мазго, музыка Віктара Войціка, камісіяй быў прызнаны лепшым.

2в 1в

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва