Землякі ўшанавалі Вячаслава Адамчыка



У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная 85-годдзю пісьменніка-земляка Вячаслава Адамчыка (1933-2001), які быў родам з вёскі Варакомшчына Дзятлаўскага раёна.

Вечарыну падрыхтавалі супрацоўнікі музея. Яны адкрылі выставу кніг і прыватных рэчаў пісьменніка, расказалі прысутным пра жыццёвы і творчы шлях земляка і паказалі апошняе відэаінтэрв’ю з ім.

Пра Вячаслава Адамчыка цікава ўспаміналі пісьменнікі Леанарда Юргілевіч, Сяргей Чыгрын, якія яго ведалі, сустракаліся з ім, гутарылі. Дзятлаўчанін Валерый Петрыкевіч прыгадаў перапіску свайго бацькі з пісьменнікам, а былы дырэктар музея Фёдар Красюк згадаў той час, калі літаратар бываў на Дзятлаўшчыне, дапамагаў экспанатамі музею.

У гэты вечар гучалі вершы, прысвечаныя Вячаславу Адамчыку, чыталіся ўрыўкі з ягоных кніг.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава Фота аўтара