„Жалезны воўк” адкрые ў Наваполацку эка-выставу
26-га студзеня творчае аб’яднанне „Жалезны воўк” адкрые выставу „Экалогія і прырода” ў Цэнтры рамёстваў і нацыянальнай культуры Наваполацка (вул. Паркавая 1).
У выставе прымуць удзел як сябры „Саюза мастакоў Беларусі”, так і прадстаўнікі нефармальнага накірунку, якія толькі пачалі свой творчы шлях.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены працы ў розных стылях і жанрах – ад акадэмічнага рэалізма да стрыт-арта і плаката. Галоўная ідэя, якая аб’ядноўвае гэтыя працы – нестандартны погляд на экалагічныя праблемы сучаснасці, што ў сваю чаргу вельмі актуальна для горада Наваполацка. Вольны выбар формы выявы праз якую гэта паказваецца – адна з асаблівасцяў выставы.
Беларускае Радыё Рацыя