“Жалезны Воўк” вяртаецца ў Беласток
Мастацкая суполка з Наваполацку правядзе адмысловыя варштаты ў сталіцы Падляшша. Візіт ладзіць Беларускае гістарычнае таварыства.
Старшыня БГТ Алег Латышонак запрашае:
– Запрашаю ўсіх ахвотных, якія хочуць прыняць удзел у гэтых варштатах, у Цэнтр праваслаўнай культуры ў Беластоку. Пачынаем у панядзелак, 17 ліпеня, у 10 гадзін. Кожны, хто прыйдзе, зможа пазнаёміцца з тэхнікамі малявання, крыху з гісторыяй Падляшша, і зможа выбраць асобу, якую намалюе пад вопытным вокам Андрэя Мікалаева.
Мастак Андрэй Мікалаеў – лідар суполкі “Жалезны Воўк”. Варштаты пад назвай “Маляваньне партрэтаў славутых постацяў Падляшша” будуць доўжыцца ў Беластоку цягам пяці дзён.
Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя