Жанчыны-коткі ў Гародні падтрымалі бадзяжных жывёлаў



Гарадзенскі гурт ЗD выканаў сваю новую песню “Котка”, каб падтрымаць бадзяжных жывёлаў з гарадскога прытулку. Гэтым разам дзяўчаты з’явіліся ў вобразах жанчын-котак з фільма “Бэтмэн”, а іх выступ распачаўся ў вялізных смеццевых баках. Дзяўчатам дапамагалі выконваць песню людзі-зоркі, чыё адзенне было пакрыта рознымі музычнымі дыскамі.

Ідэя такога перформансу належыць гарадзенскаму дэнс-стылісту Вользе Ко:

– Вось у гэтым праекце ўдалося сумясціць тры віды мастацтва: поп-культура, Галівуд, вобраз жанчыны-коткі запазычаны з фільму „Бэтмана”, і нават крыху сюрэалізму.

Пасля выканання песні, дзяўчаты ўзялі на рукі котак і адбыўся невялікі аўкцыён, на якім за суму ў некалькі мільёнаў прадалі карціну, намаляваную коткамі. Усе грошы, сабраныя ў час акцыі, поўдуць на дапамогу прытулку часовага ўтрымання жывёлаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава