’’Жнівеньскія сустрэчы’’ ў Берасці



Маладыя мастакі з усёй Беларусі сабраліся ў выставачнай зале берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтру па вуліцы Савецкай. Тут адчынілась выстава ’’Жнівеньскія сустрэчы’’. На экспазіцыю было адабрана больш за две сотні прац, аднак у выставачнай зале змясцілася толькі сто трыццаць.

Куратар выставы Пётр Кузьміч адзначыў, што хоць адмысловай канцэпцыі і няма, але ўсе працы гармануюць паміж сабой:

– На мой погляд, атрымалася вельмі цікавая выстава. На яе ахвотна адклікнуліся мастакі.  З Менска вельмі цікавыя працы прывёз Васіль Цімашоў, цікавая інсталяцыя з гаршкоў Паліны Піраговай.

Выстава ’’Жнівеньскія сустрэчы’’ ўключыла ў сабе працы ў тэхніцы жывапіс, графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Наведаць яе можна цягам дзесяці дзён – да першага верасня ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце