Журавы і журавіны



“Журавы і журавіны” – свята, якое стала ўжо традыцыйным, адсвяткавалі ў Мёрах.  Яго зладзілі мясцовыя ўлады сумесна з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

svjata_mjory_8

Галоўнай цікавосткай стала экскурсія на балота “Ельня” і назіранне за журавамі. На гэты раз іх можна было пабачыць  у вялікай колькасці нават у полі, куды і скіроўваліся на аўтобусах зацікаўленыя. Бясплатныя экскурсіі  ў межах свята арганізавала грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.  Гаворыць інфармацыйны супрацоўнік арганізацыі Вікторыя Церашонак:

– Арнітолагі з Менску прыязджаюць сюды, каб разам з валанцёрамі арганізаваць жураўліныя экскурсіі, паказваюць людзям гэтых птушак. Птушка, насамрэч, вельмі дзіўная, цікавая. Гэта, дарэчы, самая высокая птушка ў Беларусі – каля 160 см. Шэры журавель занесены ў “Чырвоную кнігу Беларусі”. Апошнімі дзесяцігоддзямі адзначаецца невялікі рост колькасці журавоў.

У межах свята адбыліся: конкурс сярод працоўных калектываў раёну па зборы журавін, выстава-продаж вырабаў народных майстроў і прадукцыі прадпрыемстваў горада, конкурс сельскіх падворкаў, экалагічны брэйн-рынг і  выстава літаратуры па экалогіі. Скончылася свята канцэртнай праграмай і дыскатэкай.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара