Журы назвала пераможцаў прэміі „Дэбют”
Прэмію “Дэбют” 2019 года атрымалі Галіна Сіўчанка за кнігу паэзіі „Зоў звычаю”, Паўліна Вітушчанка за пераклад з літоўскай мовы рамана Рычарда Гавяліса „Віленскі покер” і Дар’я Трайдэн за зборнік апавяданняў „Крыштальная ноч”.
Кожная пераможца атрымала ад фонда „Вяртанне” грашовую ўзнагароду ў памеры 4200 беларускіх рублёў.
Таксама фіналісты намінацый „проза” Алесь Кіркевіч („Самурай”) і Стэфан Корф („Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага”) ды ў намінацыі „паэзія” Алесь Замкоўскі („Наступны прыпынак”) і Стась Карпаў („Канцылярыі розных спраў”) атрымалі заахвочвальныя прызы — 1000 беларускіх рублёў.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла 26 сакавіка ў менскім „Грай-кафэ”.
У сёлетняе журы прэміі ўвайшлі Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.