Жыхар Ізраіля выдаў кнігу пра Слонімскі мясакамбінат



У Слонімскай друкарні свет пабачыла кніга жыхара Ізраіля Міхаіла Белкіна “Маё жыццё”, прысвечаная гісторыі Слонімскага мясакамбіната.

Справа ў тым, што Міхаіл Белкін з 1959-га да 2002-га года працаваў дырэктарам і намеснікам дырэктара Слонімскага мясакамбіната, якому аддаў разам 43 гады. Цяпер жыве ў Ізраілі. Але не парывае сувязей з роднай Беларуссю і прадпрыемствам у Слоніме.

87-гадовы спадар Белкін быў удзельнікам Другой сусветнай вайны. Родам ён з пасёлка Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна. У брацкай магіле Рубяжэвічаў шмат ляжыць яго родных і блізкіх людзей, а таксама аднавяскоўцаў. За свае ўласныя сродкі ён нядаўна добраўпарадкаваў брацкую магілу і ўстанавіў абеліск.

У сваёй кнізе “Маё жыццё” аўтар распавёў аб пражытых гадах на Слонімшчыне, цікава расказаў пра ўсю гісторыю Слонімскага мясакамбіната, пра лёсы людзей, якія там працавалі, а таксама пра сённяшнія будні гэтага пралдпрыемства.

Кніга выдадзена на добрай паперы, у ёй шмат чорна-белых і каляровых фотаздымкаў.

belkin2

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.