Жыхары Бярозаўкі штодня моляцца за Беларусь
У касцёле Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы штодня адбываецца малітва за Беларусь.
Такая ініцыятыва паўстала ў Гарадзенскай дыяцэзіі адразу пасля акцый гвалту ў дачыненні да жыхароў Беларусі з боку ўладаў, якія хваляй пракаціліся па беларускіх гарадах пасля выбараў і працягваюцца ў гэты момант. Варта маліцца як за ахвяр гвалту, таксама і за ўладу і за тых, хто забівае і катуе людзей, каб такога ў Беларусі больш не паўтарылася.
Гаворыць пробашч парафіі ў Бярозаўцы ксёндз Андрэй Радзевіч:
– Краіна перажывае вельмі цяжкія хвіліны і касцёл не можа застацца ў баку. Асабліва калі мы бачым несправядлівасць адносна людзей, гэтую жорсткасць, гэты гвалт. Касцёл заклікае заўсёды да любові, да дабра, да салідарнасці. І гэтая ініцыятыва паўстала каб маліцца, каб змянілася сітуацыя, каб сапраўды ў нашай краіне было і разуменне і дыялог, і каб шукалі ўсе разам лепшай будучыні для нашай краіны, каб усе стараліся разам чуць гэтую адказнасць за нашу краіну.
Адметна тое, што ў супольнай малітве за Беларусь і супраць гвалту ўдзельнічаюць вернікі розных канфесій і нават людзі з атэістычнымі поглядамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя