Жыхары Пінкавіч хочуць ушанаваць месца знішчанай царквы



Жыхары вёскі Пінкавічы, што на Піншчыне, хочуць ушанаваць памяць знішчанай у 1960-тыя гады бальшавікамі царквы Святога прарока Іллі. Храм быў пабудаваны ў XIX стагоддзі ў палескім стылі.

Пакуль ідзе збор успамінаў старажылаў, якія наведвалі царкву і сталі сведкамі яе ліквідацыі. Нехта з вяскоўцаў выказваецца за адраджэнне святыні, але хутчэй за ўсё, памяць ушануюць капліцай альбо крыжом.

“Першыя думкі пра ўсталяванне гістарычнай справядлівасці прыйшлі ў дзяцінстве”, – адзначае ініцыятарка Святлана Мажароўская:

– Аднойчы я бачыла жанчыну праходзячы па пятай садовай, што яна перахрысцілася на тое месца, дзе стаіць бройлерная і дзіцячы садок. Я зразумела, што калі чалавек жагнаецца і кланяецца гэтаму месцу, значыць яно насамрэч святое. У мяне такая думка, чаму? Прайшоў нейкі час, месяца паўтара, я зноў убачыла іншага пажылога чалавека, ва ўзросце, які таксама перахрысціўся на гэтае самае месца.

На сённяшні дзень у Пінкавічах ёсць храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы, пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Менавіта ў гэтай царкве Якуб Колас хрысціў сына свайго вучня, калі настаўнічаў у Пінкавічах.

Carkva

Carkva_dzdov

Carkva_sv_Ili

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя