“Жыровіцкая абіцель” прысвечана Гурыю
Выйшаў з друку чарговы нумар багаслоўска-літаратурна-мастацкага лістка “Жыровіцкая абіцель”, які рэдагуе манах Іаан (Алег Бембель). Увесь нумар выдання прысвечаны 25-годдзю служэнню архімандрыта Гурыя (Апалькі Мікалая) у Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры.
У 545-гадовай гісторыі Жыровіцкай абіцелі архіепіскап Гурый з’яўляецца старажылам сярод сваіх папярэднікаў: настаяцеляў і намеснікаў. Вядома толькі, што архімандрыт Мікалай Рэдута настаяцельстваваў каля 30 гадоў у Жыровіцкай абіцелі ў другой палове 19 стагоддзя.
У новым нумары выдання шмат распавядаецца пра жыццё і царкоўную дзейнасць архімандрыта Гурыя, апублікавана серыя яго фотаздымкаў, удзячных слоў святароў пра дзейнасць Гурыя. А манах Іаан нават напісаў і прысвяціў яму свой верш, у якім падкрэслівае, што “праз варожыя віхуры нас вядзе Ўладыка Гурый… чуйна… цвёрда… далікатна, адным словам – на выдатна…”.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы