“Жыровіцкая абіцель” выйшла 100-тысячным накладам



Другі сёлетні нумар выдання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра багаслоўска-літаратурна-мастацкі лісток “Жыровіцкая абіцель” выйшаў накладам 100 тысяч асобнікаў. Лісток выдае манах Іаан (Алег Бембель – паэт Зьніч).

Увесь свежы нумар “Жыровіцкай абіцелі” прысвечаны гісторыі цудатворнай іконы Жыровіцкай Божай Маці. Тым больш, што ёсць нагода. У бліжэйшыя гады Беларусь будзе адзначаць 550-годдзе з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, а таксама 500-годдзе заснавання Успенскага манастыра.

Эпіграфам да ўсяго выдання пра Жыровіцкую ікону сталі радкі Ларысы Геніюш: “Жыровічы святы для нас куточак…”. Далей протаіерэй Георгій Сакалоў распавядае пра славутую ікону і пра тыя падзеі, якія на працягу шмат стагоддзяў адбываліся вакол яе.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя