Жыў такі паэт Міхась Шаховіч



20 лістапада спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта з Беласточчыны Міхася Шаховіча (1953- 2000).

Міхась Шаховіч нарадзіўся ў вёсцы Сакі на Бельшчыне. Казачная прыгажосць каласістых ніў, звон кос на сенажаці, вячэрнія спевы дзяўчат, бабуліны казкі зімовымі вечарамі глыбока пасеялі ва ўражлівым сэрцы сённяшняга паэта любоў да ўсяго роднага беларускага…

Міхась Шаховіч быў таленавітым чалавекам, ён пісаў па-беларуску і жыў беларускасцю. Ён спаткаў у жыцці літаратуру, якая сама шчыра ўзяла яго ў творчы палон. Пры жыцці пісьменнік напісаў і выдаў цудоўныя кнігі сваіх твораў “Прамінанне” (1978), “Святая ноч” (1979), “Напевы” (1987), “Кліч” (1993), “Пад сузор’ямі” (1998), “Вада ў рэшаце” (1983), “Рапсодыя”(1993) і іншыя. Міхась любіў гумар. Зборнічак “Вада ў рэшаце” у графічнай апрацоўцы Яна Явароўскага з усмешкай чытаецца і сёння.

Беларускае Радыё Рацыя