«Жыватворная спадчына» Вячаслава Чамярыцкага



У Менску ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшаў з друку вялікі том артыкулаў «Жыватворная спадчына» вядомага беларускага літаратуразнаўцы Вячаслава Чамярыцкага. Том налічвае 550 старонак. І ён з’яўляецца своеасаблівым падсумаваннем вынікаў дзейнасці даследчыка, плён даследавання шматвяковай пісьмовай спадчыны беларускага народа.

У кнізе аўтар дапамагае чытачу здзейсніць падарожжа ў далёкае мінулае нашай Бацькаўшчыны, раскрыць таямніцы даўніх летапісаў і хронік, у якіх праўдзіва адлюстравалася драматычная гісторыя нашых продкаў.

У кнізе шырока прадстаўлена і скарынаўская тэматыка: асэнсоўваюцца творчая спадчына беларускага асветніка-гуманіста, змест і сутнасць яго тытанічнага подзвігу, прасочваецца няпросты жыццёвы шлях і сапраўды еўрапейскі ўзровень дзейнасці.

Вячаслаў Чамярыцкі з унучкай Янай каля персанальнай кніжнай калекцыі ў наваградскай раённай бібліятэцы

У кнізе таксама надрукаваны цыкл нарысаў пра выдатных беларускіх асветнікаў, пісьменнікаў і вучоных, дзеячаў і даследчыкаў беларускай гісторыі, літаратуры і культуры: Ігната Даніловіча і Мікалая Улашчыка, Юльяна Пшыркова і Аляксандра Коршунава, Генадзя Кісялёва і Аляксея Мельнікава.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя