“Жывая бібліятэка” пра лёсы людзей у 1930–1950-ыя гады
“Жывая бібліятэка”, як інтэрактыўнае мерапрыемства, прайшла ў Гародні. Гэта сустрэча, дзе людзі згадваюць і апавядаюць старонкі сваёй уласнай гісторыі. Гэтым разам “Жывая бібліятэка” праходзіла пад тэмай: “Лёсы людзей у 1930-ыя – 1950-ыя гады”.
Кажа валанцёрка мерапрыемства Ганка Барадзіна:
– Ідэя “Жывой бібліятэкі” з’явілася ў Даніі ў пачатку 2000-ых гадоў . У Гародні першае мерапрыемства адбылося ў лютым, яно прайшло ў больш класічным выглядзе. Там прысутнічалі крышнаіт, школьнік, ветэрынар сельскай бальніцы і так далей.
Шэсць групаў слухалі нажыва шэсць асобных тэмаў. Сярод іх: пра эвакуацыю падчас Другой Сусветнай вайны, пра лёс немцаў у былым Савецкім Саюзе, як жылі гарадзенцы на вуліцы Тэлеграфнай у 30-ыя – 40-ыя гады мінулага стагоддзя.
Гарадзенскі варыянт жывой бібліятэкі быў арганізаваны валанцёрскай групай “Малодшы брат, Малодшая сястра”, якая працуе з людзьмі паважнага веку.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара