“Жыве Беларусь” па-гарадзенску ад Валянціны Шоба
Гарадзенская мастачка Валянціна Шоба прадставіла ў Цэнтры гарадскога жыцця новую выставу, што мае назву “Жыве Беларусь”.
Выстава мае свае асаблівасці, кажа яе куратарка Ірына Варкулевіч:
– Гэтая выстава ў рамках праекта “Культпратэст-2020”. Першая выстава была ў аўторак, сёння другая. Першая была віртуальная. Гэта – рэальная. Выстава пабудаваная на колерах. У нашым выпадку чырвоны колер ідзе пасярэдзіне белай вялікай прасторы. Чырвоны – гэта прыгожа, па-першае.
Мастачка Валянціна Шоба ў сваіх працах вырашыла паказаць сваю Беларусь:
– З адным маім польскім музыкантам рабілі яго дыск. І з гэтым дыскам у нас увесь час адбываліся выставы пад назвай “Жыве Беларусь”. Гэты праект увогуле называўся “Нёман – творчая рака”. Удзельнічалі творцы трох краін: Літва, Беларусь, Польшча. Калі выйшаў гэты фільм “Жыве Беларусь”, ён мяне абурыў. І сябар сказаў: а давай рабіць інакш. Ты рабі сваю Беларусь і малюй сваю “Жыве Беларусь”, і мы будзем рабіць выставы і канцэрты. Гэта невялікая частка той серыі.
Карціны Валянціны Шобы можна будзе пабачыць цягам месяца, а адна з прац пад назваю “Вайна” ўжо стала пераможцам на выстыве ў Парыжы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча