«Жывыя вытокі» – у Берасці
«Жывыя вытокі» – такое абласное свята да Дня роднай мовы ладзіцца ў Берасці. Мерапрыемствы адбываюцца ў абласным грамадска-культурным цэнтры. У праграме – выстава і майстар-класы па выяўленчым мастацтве, абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, адкрыццё кніжнай выставы з фондаў берасцейскай абласной бібліятэкі імя Горкага і г. д. Удзельнік мерапрыемстваў, мастак Уладзімір Рынкевіч адзначае, што творчасць, як і свята мовы, з’яўляецца неад’емнай часткай яго жыцця:
– Вытокі мастацтва, вытокі вобраза, вытокі пераасэнсавання рэчаіснасці – гэта звычайная праца мастака. Яна ніякая не выключная, маўляў, сёння мы глядзім на вытокі, заўтра іх у нас няма. Такія філасофскія пытанні не ўзнікаюць, як правіла, гэта штодзённая праца – убачыць у звычайным незвычайнае.
У другой палове дня арганізатары «Жывых вытокаў» запрашаюць на святочны канцэрт «З любоўю ў сэрцы да роднага слова», а таксама этна-дыскатэку «Час вяртання».
Беларускае Радыё Рацыя