Зімовы сон у Мастацкім музеі: “паглыбленне” ў “Сусвет Язэпа Драздовіча”



Цыкл зімовых куратарскіх экскурсій.

Зіма – ідэальная пара для баўлення часу ў Нацыянальным мастацкім музеі!

Дачныя клопаты, сезон пікнікоў і летняга адпачынку ўжо мінулі, а цікавыя прагулкі з куратарам па музею – выдатная нагода прыйсці ў госці ў Мастацкі.

Падчас цыкла куратарскіх экскурсій “Зімовы сон” музей прапануе бліжэй пазнаёміцца з самай вялікай калекцыяй беларускага і замежнага мастацтва ў нашай краіне, убачыць ужо знаёмыя творы з іншага ракурсу, пагутарыць з аўтарамі выставачных праектаў і правесці час у добрай кампаніі аднадумцаў.

12 лютага 2020 года, 14:00 – “паглыбленне” ў “Сусвет Язэпа Драздовіча” дзякуючы расказам Вольгі Архіпавай пра творы мастака, прысвечаных космасу.

budzma.by