Зінаіда Бандарэнка анансавала выхад кнігі сваіх успамінаў
На курсах “Мова нанова” ў Менску легендарная тэлевядоўца Зінаіда Бандарэнка анансавала выхад кнігі сваіх успамінаў “Мой шлях да Беларусі”, якую ўклаў Аляксандр Тамковіч.
– Часта мне задаюць пытанне і гавораць: “О, як ты выглядаеш…” Ну вось так я выглядала, калі мне быў адзін год. Гэта быў 1940-ы, горад Менск, вуліца Ленінградская, насупрць вакзала. Кніжка будзе называцца «Мой шлях да Беларусі». Назву мне падказаў верш Ніла Сымонавіча Гілевіча, памятаеце яго «Мы ідзем, ідзем, і ўсё ніяк не дойдзем да роднай Беларусі”. Нам зараз вельмі цяжка вырвацца з гэтай сістэмы, а раней было яшчэ цяжэй.
Кніга пакуль існуе толькі ў лічбавым фармаце. На выданне папяровага варыянта грошы збіраюць талакой. Пакуль што мажліва замовіць сабе кнігу па мінімальным кошце.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара