Зінаіда Дудзюк: У сваіх гістарычных кнігах я імкнуся быць нейтральнай



Вядомая беларуская паэтка, драматург і празаік Зінаіда Дудзюк піша новую кнігу па беларускай гістарычнай тэматыцы “Лаза”. Кніга знаходзіцца на стадыі завяршэння. Галоўнымі героямі кнігі з’яўляюцца беларускія шэраговыя грамадзяне пад час Другой сусветнай вайны. Героі „Лазы” не прыдуманыя, а рэальныя сведкі тых трагічных часоў, кажа пісьменніца:

– Я расказваю пра людзей не вайсковых, людзей, якія вымушыны былі браць зброю, таму што складваліся такія ўмовы. І яны павінны былі выбіраць: куды і як ім ісці з гэтай зброяй, што ім з ёй рабіць. У каго было сумленне, той выбіраў сумленны шлях, у каго сумлення не было, была нянавісць, была злосць, той выбіраў пэўны шлях. Я імкнуся быць нейтральнай, я не суддзя ім, выжываў кожны як хто мог, вайна прымушае людзей выжываць. Нават і мірны час прымушае людзей выжываць.

Паводле Зінаіды Дудзюк, трэба адраджаць сапраўдную беларускую гісторыю. Таму яна пры напісанні сваіх гістарычных твораў карыстаецца толькі першакрыніцамі.

зінаіда Дудзюк

Zinaida_Dudziuk

Беларускае Радыё Рацыя