Зінаіда Дудзюк выдала зборнік вершаў „Прадзіва”



Берасцейская паэтка змясціла ў адзін зборнік вершы, напісаныя цягам жыцця. Зінаіда Дудзюк выдала новую кнігу – „Прадзіва”.

Зінаіда Дудзюк

Вершы ў зборніку разбітыя на блокі – кожны блок прадстаўляе пэўную частку жыцця. Сярод найбольш распаўсюджаных тэмаў – сацыяльныя пытанні і пытанні гістарычнага самавызначэння беларусаў, кажа Зінаіда Дудзюк:

– Па-першае, пытанне мовы, пытанне культуры, бо культура без мовы існаваць не можа. Пытанне развіцця гісторыі, здароўе грамадства, экалогія душы і гэтак далей. Там розныя вершы, можа яны і не звязаныя паміж сабой, там ёсць дзве паэмы яшчэ – паэма пачатку 90-х гадоў і паэма пра Ганну Кобрынскую. Па-мойму, паэма пра Ганну Кобрынскую дакладна і пра цяперашні час, тыя ж самыя гістарычныя праблемы.

Кніга выйшла невялікім накладам. З вершамі Зінаіды Дудзюк у новым зборніку „Прадзіва” можна азнаёміцца ў бібліятэках Берасця ці набыць выданне ў аўтара.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце