Злучаныя Штаты Амерыкі знаёмяцца з сучаснай беларускай графікай
Творы мастака Аляксандра Грыгор’ева, які заклаў правядзенне ў Берасці першага беларускага Міжнароднага трыянале друкаванай і станкавай графікі, да канца чэрвеня прэзентуюць ў адной з цэнтральных арт-галерэй Нью-Ёрка.
Сам мастак-экслібрысіст адзначае, што сучасныя беларускія творцы добра заявілі пра айчыннае мастацтва па-за межамі краіны:
— Насамрэч беларускую графіку ўжо даўню любяць і шануюць ва ўсім свеце. Гэта недзе з 90-х гадоў, а можа і раней. Беларускія мастакі сур’ёна заявілі пра сябе на ўсіх міжнародных выставах такога плану. Гэта малая форма графікі — экслібрыс.
Пасля Злучаных Штатаў Амерыкі, мастаку паступіла прапанова зладзіць выставу-прэзентацыю ў Польшчы. Акрамя гэтага Аляксандр Грыгор’еў мае намер рэалізаваць сёлета некалькі мастацкіх праектаў у самой Беларусі.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя