Зменены тэрмін правядзення IІІ Міжнароднай выставы малых формаў графікі і экслібрыса



Па тэхнічных і фінансавых пытаннях зменены тэрмін правядзення ў Берасці трэцяй Міжнароднай выставы экслібрыса і формаў малой графікі, якая мае фармат трыянале. Да 1-га ліпеня працягнуты прыём конкурсных прац. Мерапрыемства адбудзецца ў межах агульнабеларускай акцыі “Берасце – культурная сталіца”. Аўтар праекта – мастак-графік, сябра Беларускага саюзу мастакоў і міжнароднай арганізацыі «Unima» Аляксандр Грыгор’еў адзначыў, што выстава будзе ў любым выпадку:

–  Выстава абавязкова будзе, бо гэта працяг, гэта цыкл. Гэта будзе трыянале, а не біянале. Паколькі праца вельмі вялікая і складаная, то расцягнуць на 2 гады не атрымліваецца. Таму больш мэтна рабіць гэта раз у 3 гады.

Вызначана ўзнагарода для трох пераможцаў: першае месца – тысяча даляраў, другое – васямсот і адпаведна трэцяе месца – пяцьсот даляраў. У мінулыя гады ў выставе бралі ўдзел мастакі з 30-ці краін свету.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск