Змены ў культурным жыцці Берасця



Берасцейскія культурніцкія мерапрыемствы перанесеныя ў анлайн ці часткова адмененыя ў сувязі з другой хваляй каронавірусу. Не будзе публічнага адкрыцця шэрагу святочных выставаў:

– Так сёння, 23 снежня, запланаваная традыцыйная выстава ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі. Яна называецца „Навагоднія фантазіі” і мае экалагічны характар. На экспазіцыі прадстаўлены працы ў розных тэхніках ды матэрыялах да Новага году і Калядаў. Але ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй хутчэй за ўсё афіцыйнага адкрыцця не будзе.

У той жа час Берасцейская абласная бібліятэка працягвае сваю працу без зменаў у параўнанні з вясновым перыядам. Чытачы могуць у працоўны час трапіць ва ўстанову культуры. Прыкметна тое, што за апошнія некалькі месяцаў буйных літаратурных імпрэзаў бібліятэка не ладзіла, не выключана, што з эпідэміялагічных прычынаў.

Не зменены таксама і расклад Берасцейскага абласнога тэатру драмы і лялечнага тэатру. Выключэннем стала адмена традыцыйнага міжнароднага музычнага фестывалю.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце