Зміцер Бартосік піша сваю трэцюю кнігу



Беларускі бард, пісьменнік Зміцер Бартосік зараз з сям´ёй у Варшаве.

З´ехаў з Беларусі, каб дапісаць сваю трэцюю кнігу. Бо ў Беларусі такой магчымасці магло не быць. Хоць у падзеях 2020 года ўдзельнічаў як акрэдытаваны журналіст, кажа Зміцер Бартосік:

– Кніжка будзе цікавая, я магу сказаць адназначна. Гэта трэцяя кніга падарожжаў. Калі “верабейка” быў прысвечаны акупацыі, “Клініка кітайскага дантыста”, другая кніжка на “Свабодзе”, была прысвечана забытым адрасам беларускай культуры, то вось гэтая трэцяя кніжка будзе прысвечаная пасляваеннаму, стыхійнаму супраціву ў Заходняй Беларусі калектывізацыі. Супраціў быў і ўзброены, супраціў быў і мірны, і ўсялякі быў супраціў.

Зміцер Бартосік – лаўрэат прэмій імя Ежы Гедройца і Алеся Адамовіча. Ён радуе беларусаў Варшавы сваімі творчымі і музычнымі  выступамі, якія цяпер дапаўняюць дзеці Бартосіка.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя