Зміцер Бартосік прэзентаваў у Берасці сваю новую кнігу



Журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік прэзентаваў у Берасці сваю кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Мерапрыемства праходзіла ў будынку мясцовай грэка-каталіцкай парафіі імя Святых апосталаў Пятра і Андрэя і супала з Зімовым парафіяльным святам. Берасце ня першы горад, у якім Зміцер Бартосік ужо зладзіў прэзентацыі сваёй кнігі:

— Я быў у Глыбокім і гэта невыпадкова, што першая прэзентацыя была ў Глыбокім. Кніга невыпадкова прысвечаная Змітру Лупачу, паколькі менавіта з яго пачаўся гэты мой фармат, назавем так: калі я пачаў збіраць нейкія гісторыі 40-х 50-х гадоў. Хочацца верыць, што я не падвёў і будзе над чым пасмяяцца, і над чым паплакаць, і пра што задумацца таксама.

Акрамя прэзентацыі, Зміцер Бартосік таксама заспяваў пад акампанемент гітары песні з свайго рэпертуару. Імпрэзу наведалі каля трыццаці чалавек, якім аўтар падарыў па асобніку кнігі. «Быў у пана верабейка гаварушчы» напісана на падставе выбраных перадачаў цыкла «Падарожжы свабоды», з некаторымі змяненнямі.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара