Зміцер Бартосік прэзентуе кнігу «Забіць упалмінзага» ў Беларускім Доме ў Варшаве
У чацвер, 24 лістапада, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік прэзентуе ў Варшаве сваю найноўшую кнігу «Забіць упалмінзага».
Дата: 24 лістапада
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава
«Забіць упалмінзага» — трэцяя кніга Змітра Бартосіка ў серыі «Падарожжаў Свабоды» пасля папярэдніх: «Быў у пана верабейка гаварушчы» і «Клініка кітайскага дантыста».
Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратавання рэальнасці, якой яна была ў пасляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый.
Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу і, вядома ж, атрымаць аўтограф. А яшчэ абяцаюць прыемную музычную неспадзяванку!
Уваход вольны!