Зміцер Бартосік: Усё знойдзе свайго далёкага слухача і гледача
На фестывалі Pradmova сярод інтэлектуальнай беларускай эліты прысутнічалі журналіст, пісьменнік Алесь Аркуш, бард і пісьменнік Зміцер Бартосік.
Яны выказалі свае разважанні наконт ролі беларускай літаратуры на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі.
Кажа Алесь Аркуш:
– Была такая дыскусія на гарачыя, балючыя пытанні, што такое беларуская літаратура сёння, як яна павінна далей функцыянаваць, што з ёй будзе далей, ці можа гэтая літаратура клікаць наперад.
Зміцер Бартосік:
– І тое, што ствараецца на беларускай мове, і літаратура, і музыка, і песні, і спектаклі, нікуды не знікне. Усё знойдзе свайго далёкага слухача і гледача. Усё нармальна.
Сапраўды, фестываль дае надзею, што Беларусь жыве. І за гэта вялікі дзякуй нашым творцам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя