Зміцер Сасноўскі: Мы не можам мець нічога агульнага з такой дзяржавай



Пасля выступу ў адным з пратэстных двароў Менска былі затрыманыя музыкі Аляксандр Памідораў і Уладзіслаў Наважылаў. Крыху раней некалькі музыкаў разам з сем’ямі пакінулі Беларусь, бо адчувалі пагрозу для ўласнай бяспекі.

З гэтай нагоды пагутарым з нашым сённяшнім „Госцем Рацыі” – музыкам і даследчыкам, лідарам гурту «Стары Ольса» Змітром Сасноўскім пра тое, наколькі мажлівая свабодная творчасць ва ўмовах сучаснай Беларусі.

РР: Спадар Зміцер, падчас сваіх выступаў, ці адчуваеце Вы наколькі змяніўся слухач пасля ўсіх падзей у краіне і як ён рэагуе на музычную спадчыну Вялікага княства Літоўскага, нашай Беларусі?

Зміцер Сасноўскі: Нечаканым чынам усе гэтыя падзеі нават тых людзей, якія да гістрычнай спадчыны ставіліся нейтральна і нават абыякава, вельмі схілілі. Наша музыка ўспрымалася абмежаванай колькасцю людзей, такой пэўнай субкультурай: гісторыкамі, удзельнікамі рыцарскіх клубаў, патрыётамі, беларускамроўнымі. Зараз гэта музыка становіцца больш шырокай. Праз уздзеянне музыкі, якая не мае лагічных формаў, яна ўздзейнічае на чалавека і выклікае ў яго ці то генную памяць, ці то што, я не разумею, але нам вельмі шмат за гэты 21 год існавання гурта прыходзіла паведамленняў, што людзі, слухаючы такую музыку, змянялі свой погляд наконт беларускай гісторыі.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Гутарыла Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя