Зміцер Строцаў пра выдавецкую дзейнасць у эміграцыі



Будучы ў эміграцыі выдавецкай дзейнасцю займаецца беларускі творца Зміцер Строцаў.

А выдаваць кнігі яму дапамагаюць калегі ў Нямеччыне і Італіі, – распавёў сам аўтар:

Перадусім хачу падзяліцца радасцю, у выдавецтве „Hochroth-Minsk”, якое я адкрыў у Нямеччыне, выйшлі тры новыя паэтычныя зборнікі: Анны Комар „Вызвалі або бяжы”, Артура Камароўскага „Я і ёсць забаронены сцяг” і Вольгі Злотнікавай „Наперадзе толькі лес”. Гэтыя кнігі ўжо ёсць у продажы, іх можна замаўляць”.

Таксама літаральна на мінулым тыдні творца Зміцер Строцэў наведаў Парыж. Ён быў запрошаны на арганізаваны мясцовымі беларусамі кватэрнік. На сустрэчы размаўлялі, слухалі беларускія песні ды чыталі пераклады і вершы.

Беларускае Радыё Рацыя