Зміцер Вайцюшкевіч дасць канцэрт у Празе



Традыцыйны восеньскі канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Празе. Гэтым разам музыка прэзентуе праграму „Новы Маякоўскі” і дыск „Люблю”. Не абыдзецца і без усім вядомых улюбёных песень на вершы беларускіх класікаў.

Канцэрт адбудзецца 10 лістапада, пачатак у 19:00 у клубе „Mangragora” (Korunní 16, Praha-2). Уваход платны – 200 Kč. Замовіць столік можна праз форму.

Падзея ёсць на Фэйсбуку.

Дадатковая інфармацыя па тэл. +420774513107.

Беларускае Радыё Рацыя