Зміцер Вайцюшкевіч можа выступіць у Наваполацку на дзень горада
Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч можа выступіць з канцэртам у Наваполацку 8 чэрвеня, у дзень горада. Зараз вырашаюцца арганізацыйныя пытанні.
У Наваполацку рыхтуюцца адзначыць дзень нараджэння горада, святкаванне якога сёлета адбудзецца 8 чэрвеня. Як паведамілі ў гарвыканкаме, у парку культуры і адпачынку зноў з’явіцца дадатковая сцэна, на якой удзень выступіць кавер-гурт з Архангельска, а бліжэй да вечара на свяце заспявае знакаміты беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
„Зараз вядуцца перамовы з рок-музыкантам», — адзначылі ў выканкаме.
Сам Зміцер падцвердзіў нам, што 8 чэрвеня ён плануе даць канцэрт у Наваполацку.
