Зміцер Вайцюшкевіч плануе выдаць альбом на вершы Максіма Танка
Вядомы спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч плануе выдаць альбом на вершы Максіма Танка. Ён ужо выбраў патрэбныя яму вершы і зараз вызначае для сябе, у якой эстэтыцы будзе створаны гэты альбом.
Кажа Зміцер Вайцюшкевіч:
– Ёсць ідэя падыйсці да Максіма Танка таму, што гэта такая постаць вельмі цікавая. Мне было б вельмі цікава, я прачытаў пэўную колькасць вершаў, там некалькі кніжак проста прагартаў тое, што можна было б выбраць. Зараз шукаю эстэтыку ў якой гэта ўсё можна было б увасобіць.
Зміцер Вайцюшкевіч вядомы сваім актыўным і плённым супрацоўніцтвам з беларукімі паэтамі. Ён стварае адмысловыя альбомы ўласных песень на вершы славутых творцаў. Ужо выйшлі альбомы на словы Уладзіміра Някляева, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Леаніда Дранько-Майсюка.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
