Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў у Беластоку новы альбом «Вецер»



Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў у Беластоку свой новы альбом «Вецер». Кавярня «Лялькі», пры беластоцкім лялечным тэатры, ледзьве змясціла ўсіх ахвотных паслухаць выступ артыста.

Канцэрт, які доўжыўся больш за две гадзіны, быў падзелены на 2 часткі. У адной – былі самыя вядомыя і любімыя кампазіцыі, а ў другой, уласна, сам альбом «Вецер».

– Ветразь – я бачу ў ім патэнцыял энергетычны, такі экзістэнцыяльны сэнс руху, бо там, дзе ёсць вецер – там нічога не гніе. У літаральным сэнсе гэта нейкая энергія, нейкі рух. Тое, што напаўняе. Адная з прычын, што я гэты альбом выдаў – зразумеў, што ёсць патэнцыял, і яго трэба рэалізоўваць. Я спадзяюся, будзе час на нейкія іншыя праекты. Бо быць увесь час бардам, а не быць рокерам – гэта трохі праблема.

Цалкам слухайце ў далучаным файле:

Гэтым разам Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў акустычную версію альбома «Вецер». Але ўжо праз месяц, у рамках «Бардаўскай восені» Падляшша чакае адразу два выступы артыста. Адзін з іх будзе – прэзентацыяй новага альбома, але ўжо ў складзе трыа WZ-orkiestra.

Беларускае Радыё Рацыя