Зміцер Вайцюшкевіч распачынае тур па Беларусі



7 сакавіка канцэртам «Вясновы дзень» у менскім ПК Шарко распачынаецца першы за шмат гадоў тур Змітра Вайцюшкевіча па Беларусі. Гледачоў вялікіх і малых гарадоў чакаюць лірычны настрой і лепшыя песні.

Цягам вясны запланаваныя канцэрты Вайцюшкевіча ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама шматлікіх раённых. На гэты момант акрамя Менска (07.03) пацверджаны сольныя выступы ў Віцебску (10.03) і Астраўцы (5.04). Аператыўная інфармацыя будзе з’яўляцца на афіцыйных старонках артыста ў Facebook і  VK.

– У лютым адбыўся «тэставы» канцэрт у роднай Бярозаўцы – першы за 10 год. Таму ўсё мае быць добра, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – Для мяне гэта вельмі чаканыя сустрэчы, бо мае слухачы  для мяне галоўныя і самыя любімыя людзі пасля маёй сям’і.

Зміцер Вайцюшкевіч & WZOrkiestra з праграмай «Вясновы дзень»

7 сакавіка – Менск, ПК імя Шарко (вул. Уральская, 3) – 19:00

Квіткі ад 23 руб. у касах і на сайце аператара Kvitki.by

Інфалінія: +375336611432

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Таццяна Менская