Зміцер Вайцюшкевіч & РСП – прэм’ера кліпа
“Валёначак святога Мікалая” – Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентуюць святочную кампазіцыю ў стылі фа́ду.
Песня і відэа атрымаліся сапраўды атмасфернымі.
Напярэдадні святочнага канцэрта, які адбудзецца 7 студзеня ў менскім Палацы культуры імя Шарко, Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентавалі новую калядную песню на вершы Уладзіміра Някляева. Кампазіцыя атрымала назву “Валёначак святога Мікалая”.
– Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Гэтам годам мне падалося, што яна павінна прагучаць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стылі фа́ду, сальсы. Таксама захацелася сумясціць сваю сур’ёзнасць з троху гумарыстычным вобразам гурта РСП, з чаго атрымаўся такі дуэт, – распавёў Зміцер.
Рэжысёрам кліпа выступіў Сяргей Торбік. Асобная удзячнасць Тяццяне Сініцавай за прадастаўленае памяшканне.
Канцэрт 7-га студзеня пад назвай “На Каляды” працягне традыцыю святочных лірычных імпрэз для ўсёй сям’і. У першым адзяленні прагучаць тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім – найлепшыя песні з розных альбомаў. На змест другога аддзялення можа паўплываць кожны слухач, пакінуўшы заяўкі ў сацыяльных сетках спевака.
7-га студзеня, 19.00, Палац культуры Шарко (Уральская, 3). Квіткі – ва ўсіх касах і на сайце аператара Kvitki.by. Інфалінія канцэрта: +375336611432.
Паводле прэс-рэлізу
Фота: скрыншот з відэа