Зміцер Вайцюшкевіч рыхтуе да выдання кнігу
Музыка і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч рыхтуе да выдання кнігу па матывах сваёй перадачы “Простыя словы”, што выходзіць на хвалях Беларускага Радыё Рацыя:
– Ужо год працуем над кніжкай – зараз рэдактары працуюць. Я спадзяюся недзе на пачатку года выйдзе кніжка “Простыя словы”.
Дарэчы, з архівам перадачы Зміцера Вайцюшкевіча “Простыя словы” можна азнаёміцца на нашым сайце. Архіў змяшчае больш за сотню выпускаў.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
