Зміцер Вайцюшкевіч словамі і спевалі распавядае пра Беларусь
Зміцер Вайцюшкевіч праводзіць аутамабільна-музычную акцыю «Адкрыем Беларусь». «Гэта спроба дагрукацца да скандынаўскіх і балтыйскіх сэрцаў і расказаць ім пра нашы беларускія справы», – кажа ён. Падчас канцэртнага тура спявак не толькі прадстаўляе сваю новую музычную праграму і альбом «Наша песня», але і распавядае пра Беларусь замежнай аўдыторыі.
– Каб расказаць ім пра нашыя беларускія справы, што тычыцца культуры ў першую чаргу, а таксама чорных спісаў, палітзняволеных. Розныя тэмы, але з большага, прысвечаныя Беларусі. Стакгольм, Рыга, Талін, Хельсінкі, Гётэборг, Осла, Капенгаген і вось апошні канцэрт у Гданьску.
Апошнім жа горадам, які наведае Зміцер Вайцюшкевіч, стане Вільня. Тут ён зайграе публіцы свой новы альбом «Наша песня». Канцэрт запланаваны на 6 чэрвеня, але амаль усе квіткі на яго ўжо прададзены.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбука Зміцера Вайцюшкевіча