Зміцер Вайцюшкевіч у Беластоку
У пятніцу, 19 траўня, у кавярні «Lalki» адбудзецца канцэрт добра вядомага, пяшчотнага любімага і не-ве-ра-год-нага Змітра Вайцюшкевіча.

Дата: 19 траўня. Час:19.00 (час мясцовы). Месца: кавярня Беластоцкага тэатра лялек, вул. Каліноўскага, 1, Беласток.
Бо да лета — зусім трошку, і трэба ўжо спяваць песні на вольным паветры!
Квіткі — 50 злотых загадзя (калі ласка, дашліце электронны ліст на [email protected]) і 60 злотых перад канцэртам.
